Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэры Дэвіс: “Эўрапейскае супрацоўніцтва – палітычная ідэя, а не рэлігія”


Радыё Свабода Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс выступіў з заяваю з нагоды Дня Эўропы – сёньня спаўняецца 57 гадоў з дня стварэньня ў 1949-м Рады Эўропы. “Як кожная палітычная ініцыятыва, эўрапейскае супрацоўніцтва павінна знаходзіцца пад сталым грамадзкім наглядам і крытыкаю”, – заявіў Тэры Дэвіс.

Паводле яго словаў, праверкаю на эфэктыўнасьць для Рады Эўропы зьяўляюцца цяпер больш як 80 000 зваротаў, накіраваных у Эўрапейскі суд у пытаньнях правоў чалавека. “Гэтыя звароты адлюстроўваюць спадзяваньні... эўрапейскіх грамадзянаў на Раду Эўропы і абарону Радаю Эўропы правоў чалавека і вяршэнства закону”, – зазначыў Дэвіс. На ягоную думку, для хутчэйшага разгляду гэтых зваротаў краіны-сябры Рады Эўропы маюць паскорыць ратыфікацыю 14-га пратаколу Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека.

Тэры Дэвіс зьвярнуўся да краінаў-сяброў Эўрапейскага Зьвязу з заклікам далучыцца да Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG