Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хлопчык прыйшоў у школу з артылерыйскім снарадам


Радыё Свабода За апошнія тры тыдні ў Магілёве адбыліся два інцыдэнты з выбуховымі рэчывамі. Спачатку вучань 31-й магілёўскай школы прынёс у школьны музэй артылерыйскі снарад часу Другой усясьветнай вайны. Затым пры продажы тратылавай шашкі затрымалі трох маладых людзей.

Здарэньне ў школе спалохала ня толькі адміністрацыю і настаўнікаў, але і бацькоў. У школе дзейнічае ўваходны кантроль: наведнікі, нават бацькі, маюць прад’явіць пашпарт альбо атрымаць дазвол адміністрацыі. Як стала вядома, вучань пранёс снарад у звычайнай торбе.

З афіцыйнай інфармацыі, вучань знайшоў снарад на лецішчы. Пры праверцы там жа на гародзе сапэры знайшлі яшчэ адну выбухоўку.

Тратылавую шашку, паводле афіцыйнай інфармацыі, прадавалі трое грамадзянаў 1981 году нараджэньня. Пры вобшуку супрацоўнікі аддзелу ўнутраных справаў на транспарце знайшлі яшчэ 122-мілімэтровы снарад і гранату часу Другой усясьветнай вайны. Затрыманыя кажуць, што ўвесь арсэнал знайшлі ў лесе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG