Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замежнікі бяруць фіктыўныя шлюбы, каб жыць у Беларусі?


Радыё Свабода Замежныя грамадзяне альбо асобы без грамадзянства хутка будуць ня толькі дэпартавацца з тэрыторыі Беларусі, як гэта робіцца цяпер, але і высылацца. Норма аб высылцы ўтрымліваецца ў новай рэдакцыі закону "Аб знаходжаньні замежных грамадзянаў на тэрыторыі Беларусі", які сёньня ў першым чытаньні прыняла палата прадстаўнікоў.

Пасьля дэпартацыі ці высылкі замежнікі ня маюць права ўяжджаць на тэрыторыю Беларусі ад 1 да 10 гадоў, прычым кожнаму гэты тэрмін будзе вызначацца асабіста.

Ёсьць і яшчэ некалькі зьменаў: пэўна, самае цікавае зь якіх, што новая рэдакцыя закону прадугледжвае дэпартацыю або высылку зь Беларусі тых замежных грамадзянаў, якія зарэгістравалі шлюбы з грамадзянамі Беларусі "дзеля атрыманьня віду на жыхарства".

На пытаньне дэпутата Генадзя Давыдзькі, як можна вызначыць заключаны шлюб па каханьні ці дзеля атрыманьня віду на жыхарства, намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі Віктар Філістовіч адказаў: "Для гэтага ў міністэрстве распрацаваная спэцыяльная тэхналёгія".

Па словах намесьніка міністра, штогод МУС "выяўляе шмат фактаў шлюбаў, якія заключаюцца толькі дзеля атрыманьня замежнікамі віду на жыхарства ў Беларусі".
XS
SM
MD
LG