Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адбыўся пікет у падтрымку Сасіма і Фінькевіча (фота)


Аляксей Дзікавіцікі, Варшава Сёньня ў цэнтры Варшавы прайшла акцыя ў падтрымку актывістаў моладзевага руху "Зубр", якіх перасьледуюць беларускія ўлады. Удзельнікі акцыі сярод іншага зьбіралі подпісы за вызваленьне Мікіты Сасіма.

Каля 15 сяброў Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі, Незалежнага аб’яднаньня студэнтаў, а таксама беларускія студэнты, што вучацца ў Польшчы, наладзілі пікет у адным з найбольш людных месцаў Варшавы – каля станцыі мэтро “Цэнтар”.

Прысутныя трымалі партрэты Мікіты Сасіма, іншых актывістаў руху "Зубр", бел-чырвона-белыя сьцягі і джынсавы сьцяг – сымбаль беларускіх пераменаў, які выкарыстоўваюць "зуброўцы".

Гаворыць старшыня Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі Антось Цялежнікаў:

(Цялежнікаў: ) “Мы салідарызуемся з палітвязьнямі з руху "Зубр", якія знаходзяцца ў цяжкай сытуацыі і напэўна патрабуюць нашай салідарнасьці”.

Удзельнікі акцыі зьбіралі таксама подпісы пад пэтыцыяй з патрабаваньнем неадкладна спыніць судовы перасьлед Мікіты Сасіма ды раздавалі ўлёткі з заклікам пісаць яму лісты ў СІЗА.

Ва ўлётках, сярод іншага гаворыцца, што жорсткае зьбіцьцё, арышт, а потым і крымінальная справа супраць Мікіты Сасіма, гэта помста рэжыму за тое, што ён “зьяўляецца сымбалем супраціву дыктатуры і сымбалем чалавека, які прысьвяціў сваё жыцьцё змаганьню за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне”.

(Удзельнік акцыі: ) “Я тут каб паказаць сваю салідарнасьць з тымі, хто змагаўся за незалежную Беларусь, а цяпер сядзіць у вязьніцах. Іх трэба абавязкова падтрымаць”.

Фотарэпартаж







XS
SM
MD
LG