Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У ЗША дэманстравалася сістэма каляровага тэлевідзення на далёкую адлегласць. Выпрабаванні заключаліся ў двухстаронняй перадачы каляровых кінофільмаў па спецыяльных кабелях” (1946)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 4 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Камуніст”, 1936 год. М.Кручкоў, удзельнік дэманстрацыі:

“Усе думкі і пачуцці шматлікіх першамайскіх калон працоўных Бабруйску ляцелі ў Чырвоную Маскву — вялікую сталіцу новага чалавецтва, да найвялікшага чалавека сучаснасці, найталенавіцейшага машыніста рэвалюцыі — нашага вялікага правадыра, настаўніка, друга — Сталіна… хто цвёрдай рукой вядзе нас ад адной гістарычнай перамогі да другой”.

“Звязда”, 1946 год. Паведамленьне ТАСС:

“Старшыня радыёвяшчальнай кампаніі “Калумбія” Франк Стэнсан заявіў, што гэтымі днямі ў ЗША паспяхова дэманстравалася сістэма каляровага тэлевідзення на далёкую адлегласць. Выпрабаванні заключаліся ў двухстаронняй перадачы каляровых кінофільмаў па спецыяльных кабелях (так званых коаксіяльных) з Нью-Йорка ў Вашынгтон. Метад перадачы быў аналагічны прымяняўшамуся да гэтага часу для перадачы тэлевізійных чорна-белых здымкаў”.

“Имя”, 1996 год. Акадэмік Васіль Несьцярэнка:

“Пасьля аварыі мінула дзесяць гадоў, у сьвеце адбыліся іншыя падзеі, і Чарнобыль паступова забываецца. У выніку атрымліваецца, што дапамагаюць нам у асноўным царква і грамадзкія арганізацыі… Паўтару, што сёньня галоўная небясьпека — ад харчоў. З-за недастатковай абароны у гэтай галіне колькасьць хваробаў будзе расьці. Таму ў наступныя дзесяць гадоў я паляпшэньня не чакаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG