Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Павіншаваць" Зімоўскага не ўдалося – міліцыя затрымала каля 20 чалавек


Севярын Квяткоўскі, Менск На выставе “СМІ ў Беларусі” былі затрыманы каля 20 моладзевых актывістаў.

Паводле аднаго з затрыманых Алеся Чарнышова, у выстаўным комплексе “Белэкспа” маладыя людзі плянавалі зладзіць флэш-моб. Яны меліся ўручыць дзяржаўнаму тэлечыноўніку Аляксандру Зімоўскаму паштоўкі зь “віншаваньнямі”.

Алесь Чарнышоў паведаміў, што ідэя флэш-мобу належыць ініцыятыве “Адпор”. Аднак акцыю зладзіць не ўдалося. На ўваходзе ў выстаўны комплекс і ў самім будынку затрымалі каля дваццаці чалавек —прычым, сярод іх было некалькі выпадковых наведнікаў.

У райаддзеле Цэнтральнага раёну Менску з затрыманых узялі тлумачэньні й адпусьцілі.

Гл.таксама • Найлепшымі журналістамі году названыя... міністры, старшыні судоў і Л.Ярмошына
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG