Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз спыняе перамовы з Сэрбіяй і Чарнагорыяй


Радыё Свабода Эўрапейскі Зьвяз спыніў перамовы аб больш шчыльных сувязях з Сэрбіяй і Чарнагорыяй, пасьля таго як Бялград ня змог арыштаваць і перадаць у Гааскі трыбунал генэрала Ратка Младзіча, якога падазраюць у генацыдзе.

Ратка Младзіча сэрбскія ўлады павінны былі даставіць у Гаагу да канца красавіка.

У сувязі зь няздольнасьцю ўрада арыштаваць Младзіча ўчора падаў у адстаўку сэрбскі віцэ-прэм’ер Міралюб Лабус.

Пракурор Гааскага суда Карла дэль Понтэ заявіла, што яна мае сьведчаньні аб тым, што Бялград мог арыштаваць Младзіча яшчэ ў канцы студзеня, але ўхіліўся ад гэтага, спадзеючыся, што той здасца добраахвотна.

***

Эўразьвяз і Грузія падпісалі ўчора авіяцыйнае пагадненьне аб супрацоўніцтве, якое дазваляе эўрапейскім авіякампаніям ажыцьцяўляць палёты паміж Грузіяй і ўсімі краінамі Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG