Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпускнікі ВНУ і ПТВ будуць адпрацоўваць кошт навучаньня


Радыё Свабода Выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў Беларусі, якія атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў, мусяць пасьля заканчэньня вучобы адпрацаваць два гады па разьмеркаваньні, а выпускнікі прафэсійна-тэхнічных вучэльняў — адзін год.

Калі ж хтосьці з выпускнікоў адмаўляецца ехаць туды, куды яго накіравалі, ён абавязаны кампэнсаваць дзяржаве кошт навучаньня. Парадак вызначэньня кошту кампэнсацыі даручылі падрыхтаваць ураду.

Такая норма закладзеная ў папраўках да закону “Аб адукацыі”, якія сёньня ў другім чытаньні прыняла Палата прадстаўнікоў. Каб гэтая норма пачала дзейнічаць, папраўкі яшчэ павінен зацьвердзіць Савет Рэспублікі й падпісаць кіраўнік дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG