Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лябедзька: “У Вільні кожны згадвае Беларусь”


Ганна Соўсь, Вільня Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі выказаў задавальненьне тым, як гучыць беларуская тэма на Міжнароднай канфэрэнцыі ў Вільні.

(Лябедзька: ) "Практычна кожны выступоўца – альбо кіраўнік дзяржавы, альбо кіраўнік дэлегацыі – згадвае Беларусь у кантэксьце таго, што патрэбныя перамены. І гэта добры знак.

Я думаю, што мы як ніколі блізкія да таго, каб беларускае пытаньне зрабілася складовай часткай агульнаэўрапейскага парадку дня. Больш таго: падрыхтаваны зварот да кіраўнікоў дзяржаваў "вялікай васьмёркі". У тым ліку і прэзыдэнта Буша, і я думаю. што віцэ-прэзыдэнт Чэйні мае такую мажлівасьць яму перадаць.

Галоўная выснова – неабходнасьць разгляду беларускага пытаньня на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу ў рамках G-8, неабходнасьць прыняцьця рашэньня аб непрызнаньні легітымнасьці мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, падтрымцы ініцыятывы міжнароднага грамадзкага суду над рэжымам, утварэньне адмысловай камісіі ў справе расьсьледаваньня справаў зьніклых і вызваленьня ўсіх, хто сёньня знаходзіцца ў турме".

Гл.таксама • Віцэ-прэзыдэнт ЗША ў Вільні: "Улады Беларусі адмаўляюцца праводзіць вольныя выбары і забараняюць сьцяг сваёй уласнай краіны" • Вільня: Хавіер Саляна заклікаў вызваліць Мілінкевіча
XS
SM
MD
LG