Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады адклалі суд над Сасімам, асудзілі трох актывістак "Зубра"


Алег Грузьдзіловіч, Менск Суд над актывістам “Зубра” Мікітам Сасімам адклалі на 11 траўня. Гэтае рашэньне прыняў судзьдзя Баранавіцкага суду Чаркун, які вядзе працэс. Судзьдзя задаволіў хадайніцтва Сасіма, які прасіў даць яму яшчэ аднаго адваката — Аляксандра Галіева. Нагадаем, актывіста “Зубра” абвінавацілі ўва ўхіленьні ад вайсковай службы, яму пагражае тры гады зьняволеньня.

Сёньня ж у Баранавіцкім судзе за дробнае хуліганства асудзілі трох актывістак незарэгістраванай арганізацыі “Зубар”, якія напярэдадні ноччу расклейвалі ў Баранавічах улёткі з патрабаваньнем вызваліць Мікіту Сасіма. Анастасію Коршун, Кацярыну Дзяткоўскую і Любоў Кучынскую аштрафавалі на 62 тысячы рублёў.
XS
SM
MD
LG