Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хавіер Саляна заклікаў вызваліць Мілінкевіча


Радыё Свабода У Вільні працягваецца канфэрэнцыя “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва” з удзелам новых сяброў Эўразьвязу і NATO, а таксама іншых краінаў рэгіёну Чорнага мора, Балтыі і Ўсходняй Эўропы, якія хочуць далучыцца да гэтых арганізацыяў. У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна. На канфэрэнцыі абмяркоўваецца і пытаньне Беларусі.

Кіраўнік замежнай палітыкі Эўразвязу Хавіер Саляна чарговы раз заклікаў беларускія ўлады вызваліць Мілінкевіча і ўсіх іншых палітычных вязьняў у Беларусі.

(Саляна: ) "Мы бачым парасткі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Незадаволеныя людзі выказалі сваю сьмеласьць на плошчы. Сотні людзей былі арыштаваныя. Эўрапейскі Зьвяз і надалей будзе падтрымліваць імкненьне беларускага народу да дэмакратыі".
XS
SM
MD
LG