Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Газэльбах у Вільні: "Незалежным СМІ ў Беларусі патрэбная дапамога"


Радыё Свабода 4 траўня ў Вільні працягваецца канфэрэнцыя “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва” з удзелам новых сяброў Эўразьвязу і NАTO, а таксама іншых краінаў рэгіёну Чорнага мора, Балтыі і Ўсходняй Эўропы, якія хочуць далучыцца да гэтых арганізацыяў. У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна. На канфэрэнцыі абмяркоўваецца і пытаньне Беларусі.

Віцэ-прэзыдэнт Бундэсрату Аўстрыі Анна-Элізабэт Газэльбах сказала:

(Газэльбах: ) "Падзеі ў Беларусі выклікалі вялікую рэакцыю ў Эўропе. Мы лічым, што незалежным СМІ ў Беларусі патрэбная дапамога. Эўропа неаднаразова гаварыла, што неабходна для разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі. Беларусь ратыфікавала шэраг міжнародных пагадненьняў, у тым ліку Хартыю ААН аб правах і свабодах чалавека, і абавязаная іх выконваць".
XS
SM
MD
LG