Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: падтрымка дэмакратыі ў Беларусі хутка прынясе вынікі


Радыё Свабода 4 траўня ў Вільні пачалася канфэрэнцыя “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва” з удзелам новых сяброў Эўразьвязу і NАTO, а таксама іншых краінаў рэгіёну Чорнага мора, Балтыі і Ўсходняй Эўропы, якія хочуць далучыцца да гэтых арганізацыяў. У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна. На канфэрэнцыі ўздымаецца і пытаньне Беларусі.

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі выступаючы на канфэрэнцыі падкрэсьліў, што на форуме няма прадстаўнікоў уладаў Беларусі, паколькі Беларусь мае сапраўды сур''ёзныя праблемы з дэмакратыяй. Лех Качыньскі ўпэўнены, што заахвочваньне дэмакратыі ў Беларусі неабходнае. Аднак сам беларускі народ павінен вырашыць, ці патрэбна яму дэмакратыя, але дапамога беларускай апазыцыі з боку суседзяў вельмі важная. Падтрымка павінна рабіцца мірнымі мэтадамі, падкрэсьліў польскі прэзыдэнт і выказаў упэўненасьць, што гэтая падтрымка хутка прынясе вынікі.
XS
SM
MD
LG