Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэпутаты думаюць, дзе знайсьці мільярды


Радыё Свабода Замежны інвэстар, калі ягоныя інвэстыцыйная маёмасьць нацыяналізаваная альбо рэквізаваная, атрымае кампэнсацыю ў памерах рынкавага кошту маёмасьці. Менавіта такую норму ў інвэстыцыйны кодэкс Беларусі ўнесьлі сёньня дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

Гэтыя ды іншыя зьмены зробленыя, паводле намесьніка міністра эканомікі Леаніда Дзямідава дзеля таго, каб павялічыць замежныя інвэстыцыі ў эканоміку Беларусі. Паводле ягоных словаў, летась гэты паказчык склаў 1.8 мільярдаў даляраў, у 2004 годзе – 1.5 мільярды. Аднак каб уся беларуская прадукцыя стала канкурэнтназдольнай на міжнародных рынках, па разьліках дэпутата Васіля Хрола, трэба мець ня менш як 60 мільярдаў даляраў інвэстыцый. Пакуль жа Беларусь па велічыні замежных інвэстыцый займае трэцяе месца ззаду сярод краінаў былога СССР, паводле дадзеных спадара Хрола.

На думку дэпутаткі Тацяны Сафроненкі, гэты стан тлумачыцца тым, што Беларусь пакуль можа прадстаўляць замежным інвэстарам толькі "неабгрунтавана частыя зьмяненьні ў заканадаўстве ды невыразныя правілы працы на тэрыторыі краіны".
XS
SM
MD
LG