Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бок згодны на падвышэньне цаны на газ, але толькі на 11 %


Радыё Свабода Беларусь згодна на падвышэньне коштаў на газ у 2007 годзе на ўзроўні 11 працэнтаў, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс" у апараце Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь са спасылкай на заяву першага намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімера Сямашку.

Нагадаем, расейскі гігант "Газпром" раней заявіў пра плянаванае павялічэньне коштаў на газ для Беларусі ў тры разы – да 145 даляраў за тысячу кубамэтраў.

У доўгатэрміновай пэрспэктыве “беларускі бок лічыць прымальным падвышэньне цэнаў на газ у сярэднім на 10-15 працэнтаў у год”, – сказаў Сямашка.

Паводле віцэ-прэм''ера, “у Беларусі ёсьць сур''ёзныя аргумэнты, каб адстойваць гэтую пазыцыю”.

Тым часам афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў паведаміў у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”, што ў "Газпром" пакуль ня паступала прапановаў ад Беларусі наконт умоваў паставак газу на 2007 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG