Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Задай пытаньне Лявону Вольскаму


Радыё Свабода Новая перадача “Госьць Свабоды”. Задайце сваё пытаньне цікаваму суразмоўцу, падыскутуйце, падзяліцеся зь ім ідэяй!

У чацьвер, 4 траўня, госьць “Свабоды” – лідэр гурту "NRM", ініцыятар музычнага праекту “Крамбамбуля”, аўтар двух паэтычных зборнікаў Лявон Вольскі.

Званіце Лявону Вольскаму ад 9-й да 10-й вечара ў чацьвер, 4 траўня, па менскім нумары 290-39-52.

Вы таксама можаце раней пакінуць пытаньне папярэдне на аўтаадказьніку (290-39-52), прыслаць SMS-паведамленьне (391-22-24) ці электронны допіс (rferl.minsk@gmail.com з пазнакай Lavon Volski).

Лявон Вольскі раскажа, чаму адныя музыкі падтрымліваюць уладу, а іншыя – дэмакратычны рух. Ён гатовы яшчэ раз патлумачыць сваю пазыцыю адносна забаронаў на творчасьць. Вы даведаецеся таксама, калі можна чакаць выхаду новага альбому "NRM"...
XS
SM
MD
LG