Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршалак польскага Сэнату: "у Беларусі ўзыдзе зерне свабоды"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Маршалак польскага Сэнату Богдан Барусэвіч, зьвяртаючыся да палякаў усяго сьвету з нагоды сьвята Палёніі і палякаў за мяжой, асаблівую ўвагу зьвярнуў на сытуацыю, у якой апынуліся палякі, што жывуць у Беларусі.

“Польшча не забылася на палякаў, што жывуць у Беларусі. Вельмі балюча, што за нашай усходняй мяжой, па-суседзку, дзе так шмат палякаў, іх пазбаўляюць падставовых грамадзянскіх правоў”, – адзначыў спадар Барусэвіч.

Паводле ягоных словаў, у Беларусі “узыдзе зерне свабоды”.

Больш за ўсё па-за межамі Польшчы палякаў жыве ў ЗША – каля 10 мільёнаў.
XS
SM
MD
LG