Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Казуліна сустрэлася з прэм''ер-міністрам Літвы


Радыё Свабода У Вільні жонка Аляксандра Казуліна мела сустрэчы з прэм''ер-міністрам і віцэ-сьпікерам Сэйму Літвы.

Учора ў Вільні адбыўся зьезд Сацыял-дэмакратычнай партыі, прысьвечаны 110-у партыйнаму юбілею. Ад Беларусі гасьцямі зьезду былі Ірына Казуліна – жонка старшыні беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Аляксандра Казуліна, які цяпер знаходзіцца за кратамі, і намесьнік старшыні гэтай партыі Анатоль Ляўковіч.

Ірыну Казуліну прыняў лідэр літоўскіх сацыял-дэмакратаў, прэм''ер-міністар Літвы Альгірдас Бразаўскас.

Сёньня беларускія госьці партыйнага зьезду наведалі Сэйм Літвы, дзе былі прынятыя першым віцэ-сьпікерам літоўскага парлямэнту Чэславасам Юршэнасам.
XS
SM
MD
LG