Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Па песьні заўсёды пазнаюць аддзельнасьць народу, даўнасьць яго і вышыню ягонай культуры” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 2 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская крыніца”, 1926 год:

“Песьня ў жыцьці кожнага народу мае вялікае значэньне, бо яна ўваходзіць у псыхіку народу і робіцца неадлучнай часткай народнай душы. Па песьні заўсёды пазнаюць аддзельнасьць народу, даўнасьць яго і вышыню ягонай культуры. Беларускі народ мае шмат розных песьняў, але гэта песьні сьвецкія, каторыя пяе наш народ пры хрэсьбінах, на вясельлі, пры рабоце і т.п. І гэта будзе багацьце нашага гароду. Але мала яшчэ ёсьць песьняў рэлігійных”.

“Наша воля”, 1936 год. Новы верш Максіма Танка:

“І ўстануць другія бунтарскія дні, — яшчэ мы на Вашы магілы прыйдзем і, разам з парывамі новай вясны, акрытыя славай штандары ў агні, клянёмся — мы Вам прынясем. А сёньня — бывайце! Ўжо трэба ісьці. Прыміце апошні вянок… Ды сьпіце спакойна ў магілах, байцы, — нам час ўжо сьцягі баявыя нясьці: Вы чуеце кадраў штурмуючых крок!”

“Бацькаўшчына”, 1956 год. Да выхаду 300-га нумару газэты:

“Гэтае значэньне заключаецца ў тым, што “Бацькаўшчына” хутка сталася цэнтральным агульнабеларускім эміграцыйным ворганам, гэтую сваю адказную ролю ўсьцяж за сабой замацоўвала і стаўляныя вымогамі часу й беларускімі нацыянальнымі патрэбамі перад ёй заданьні верна выконвала”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG