Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Хадановіч – "начная свабода"


*** Верш, які Андрэй Хадановіч напісаў адмыслова для новай праграмы "Начная Свабода".

начную свабоду сустрэну ў далёкай вандроўцы а потым вязу празь мяжу кантрабандны тавар начная свабода ня ведае правілаў руху і нават кіроўцы вялікіх зялёных машын яе помняць у твар

начное свабоды ня знойдзеш у краме і храме а той хто надумаў шукаць – адмарозак і псіх начное свабоды ў прагнозах і тэлепраграме няма бо свабода – начное кіно не для ўсіх

начная свабода ня гульні ў лядовым палацы начная свабода ляціць міма кортаў у аўт начная свабода з табой замярзае ў палатцы а ты не сагрэеш бо ты не найлепшы бойскаўт

агонь запальнічкі асьвеціць свабоду начную захочаш сказаць ды запнесься губляючы ніць яна пачастуе гарбатаю і цыгарэт прапануе і я ўпершыню пашкадую што кінуў паліць

начная свабода сьпявае паскуду й герою і той хоць ня ведае словаў паўшэптам пяе начная свабода прысьніцца аднойчы і кожнай парою і кожнаю пораю году чакаеш яе

над змрочнаю зонай лунае пакуль безназоўнай адно выпадковы самнамбула выгукне: “ваў!” прыўкрасная жабка ці зробіцца ўрэшце князёўнай зьдзяйсьняючы мары таго хто чакаў і трываў?
XS
SM
MD
LG