Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды": гарадзенцы расказваюць пра сваё шчасьце


Радыё Свабода "Чаго вам не хапае для шчасьця?" На гэтае пытаньне адказвалі гараджане, зь якімі размаўляў гарадзенскі карэспандэнт.

(Студэнт: ) “Я вучуся, ёсьць пэрспэктыва з працай, у прынцыпе мне ўсяго хапае для шчасьця. У мяне ёсьць мэта ў жыцьці: вывучыцца, каб атрымаць добрую працу. Я лічу, што гэта і ёсьць шчасьце”.

(Спадар: ) “Для шчасьця? (Са сьмехам). Здароўя і грошай, больш нічога ня трэба, бо каханьне ёсьць”.

(Жонка: ) “Аналягічна. Для дзяцей — здароўя, дабрабыту ў сям’і. Грошай таксама, каб можна было на лекі выдаткоўвацца”.

(Сталы спадар: ) “Для шчасьця? Свабоды”.

(Дзяўчына: ) “Грошай!”

(Іншая дзяўчына: ) “Для гэтага хапае ўсяго”.

(Маладая спадарыня: ) “У мяне ўсяго хапае, усё ў мяне ў парадку”.

(Дзяўчына: ) “Для шчасьця? Калі падумаць, дык напэўна не хапае грошай. А таксама (са сьмехам) маладога чалавека для гэтага не хапае”.

(Іншая дзяўчына: ) “Пярсьцёнка з дыямэнтам” (сьмяецца).

(Сябар: ) “А ў мяне ўсё нармальна, усё добра й так”.

(Спадар: ) “О, для шчасьця? (Зьдзіўлена, са сьмехам). Ды многа чаго не хапае, у асноўным фінансавага дастатку”.

(Маладзён: ) “Для шчасьця? Здаецца ўсё ёсьць. Хаця, можа, лепшай работы высокааплатнай”.

(Спадар: ) “Добрага надвор’я (жартую). Ды многа чаго не хапае. Цяжка адказаць адразу, чалавеку заўсёды чагосьці не хапае… Зрэшты, у мяне ўсё ёсьць. Я лепей скажу — чаго хапае: галоўнае, што ціха, спакойна і мір”.

(Сталы спадар: ) “Трэба доўга думаць. Я знаю адказ. Гэта трэба якісьці сказаць больш канкрэтна: ну, мне не хапае… Не хапае, канечне. Не, трэба падумаць”.

(Спадар: ) “Вы памыліліся з пытаньнем. Ведаеце, чаму? Мы шчасьлівыя людзі, аказваецца”.

(Спадарыня: ) “Мы багатыя людзі”.

(Спадар: ) “Багацеем мы не ад гэтага сьвету, а ад Госпада, і шукаем мы ня тое, што тут усе шукаюць, а шукаем гасподняга, таго, чаго моль не папсуе ды ржа ня зьесьці”.

(Спадарыня: ) “Мы свабодныя людзі”.

(Іншая спадарыня: ) “Грошай не хапае для шчасьця”.

(Муж: ) “Мне хапае”.

(Жонка: ) “Мне не хапае магчымасьці атрымаць нармальную працу, каб зарабляць добрыя грошы. На сёньняшні дзень мне гэта вельмі патрэбна”.

(Муж: ) “А мне — наважыцца на бізнэс ў рэшце рэшт. Хочаш быць шчасьлівым — будзь ім”. (Жонка сьмяецца).

(Студэнт: ) “Ды мы шчасьліва жывем, але нам не хапае Захаду. У нашым узросьце хочацца сьвет пабачыць, але ня можам гэтага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG