Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Сьвіслачы зьявіліся два плыты з палітычнымі лёзунгамі


Любоў Лунёва, Менск Паплечнікі Аляксандра Казуліна запусьцілі два плыты па Сьвіслачы ў раёне Траецкага прадмесьця з надпісамі “Свабоду Казуліну!” і “Травень. Свабода. Салідарнасьць”.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух чалавек — Уладзімера Севярына і Аляксея Сігаева. Хлопцаў завезьлі ў дзяжурную частку міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.
XS
SM
MD
LG