Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску затрымалі моладзевага актывіста


Радыё Свабода Сёньня ў Салігорску затрымалі 15-гадовага актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Івана Шылу. Ён паведаміў Радыё Свабода, што міліцыянты западозрылі яго ў апазыцыйных дзеяньнях.

1 траўня ў цэнтры гораду на вуліцы Савецкай зьявілася расьцяжка “Не — кантрактнай сыстэме”. Калі Іван фатаграфаваў яе, пад’ехалі міліцыянты й адвезьлі хлопца ў пастарунак. Паводле Шылы, там яго трымалі паўтары гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі як непаўналетняга.

Іван Шыла — актыўны ўдзельнік сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
XS
SM
MD
LG