Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы ў Магілёве зьявіліся тысячы ўлётак “Свабоду Мілінкевічу”


Радыё Свабода Інфармацыйная акцыя ахапіла ўвесь Магілёў. Улёткі заставаліся на слупах да другой паловы дня. У найбольш людных месцах, каля ГУМу і гарадзкога Дому быту, улёткі абмяркоўвалі мінакі.

Паводле арганізатараў, дзеля правядзеньня акцыі задзейнічалі амаль усе апазыцыйныя палітычныя і грамадзкія арганізацыі. Колькасьці ўдзельнікаў не называюць, але адзначаецца, што за ноч распаўсюдзілі больш за 10 тысяч улётак.

Ва ўлётках мясцовыя апазыцыянэры паінфармавалі магілёўцаў пра зьняволеньне лідэра аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча ды ягоных паплечнікаў, а таксама пра грамадзка-палітычную сытуацыю, што склалася ў краіне з рэпрэсіўных захадаў улады.
XS
SM
MD
LG