Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Плян сьвяткаваньня 1-га Траўня распрацоўваўся на тайным сходзе яшчэ да 1-га сакавіка” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 1 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Звезда”, 1926 год. Пра дзень 1 траўня ў Менску ў 1901 годзе:

“Падрыхтоўка да 1 Траўня ў Менску пачалася загадзя. Плян сьвяткаваньня 1-га Траўня распрацоўваўся на тайным сходзе яшчэ да 1-га сакавіка. Палітычная дэманстрацыя супраць самадзяржаўя была наладжаная толькі 6 траўня ў гарадзкім сквэры (цяпер Белдзяржтэатар), дэманстрацыя прайшла як пратэст супраць выкананьня гімну ў гонар “тезоименства Мікалая ІІ-га”. Вынікам дэманстрацыі было зьбіцьцё паліцыяй удзельнікаў і арышты”.

“ЛіМ”, 1936 год. Верш Янкі Купалы:

“Зашуміць, загудзіць Завіруха, Толькі думай, толькі ведай, Толькі слухай. Мы будуем, мы пускаем Фабрыкі, заводы, Поле трактар засявае, Садзім агароды. Да нас госці ў госці едуць З усёй кулі земскай, І ўсе бачаць, што жывецца Нам зусім ня кепска. Мы будуем, з будаўніцтва Робім сабе свята… А там толькі, у Польшчы толькі Ўсё купляюць катаў”.

“Ніва”, 1966 год. Сакрат Яновіч:

“Ішоў я да хаты вядомай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, не ведаючы, дзе яе хата. Пачаў пытаць — і з месца некалькі зэльвянцаў узялося праводзіць мяне. О, не першы я госць Зэльвы і Ларысы Геніюш — няма такога тыдня, каб хто не прыехаў з вялікага горада, з далёкай старонкі… Ларыса Геніюш загаварыла са мной неяк па-хатняму, па-сваяцку. Мне здалося, што я ў сваіх родных Крынках на Сакольшчыне… Ларыса Геніюш чытала мне свае вершы, я вельмі моцна прасіў, каб чытала. Слухаючы яе мовы беларускай-беларускай, як мая маладосць, я быў у Крынках…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG