Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Freedom House”: сытуацыя СМІ ў Беларусі пагоршылася


Паводле БелаПАН У штогадовым дакладзе амэрыканскай праваабарончай арганізацыі “Freedom House” гаворыцца пра “далейшае пагаршэньне свабоды сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі”.

Даклад зьмяшчае аналіз сытуацыі з свабодай прэсы ў 2005 годзе ў 194 краінах. Беларусь пастаўленая на 185 месца і мае статус краіны зь “несвабоднай прэсай”.

Краінамі з самай свабоднай прэсай у дакладзе “Freedom House” названыя Фінляндыя, Ісьляндыя, Данія, Нарвэгія і Швэцыя. Апошнія месцы ў рэйтынгу займаюць Паўночная Карэя, Туркмэністан, Лібія, Куба, М''янма і Зымбабвэ. Такую самую колькасьць балаў, што і Беларусь, набрала Экватарыяльная Гвінэя.
XS
SM
MD
LG