Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Абрамава выступіла ў абарону “Нашай нівы”


Радыё Свабода У сувязі з сытуацыяй вакол тыднёвіка “Наша ніва” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава адправіла тры дэпутацкія запыты на імя начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Алега Праляскоўскага, міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча і намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова.

Абрамава, у прыватнасьці, зьвярнулася з просьбаю перагледзець рашэньне аб адмове “Нашай ніве” ў захаваньні юрыдычнага адрасу на тэрыторыі Менску.

(Абрамава: ) “Я “Нашу ніву” чытаю даволі даўно, як і іншыя недзяржаўныя і дзяржаўныя газэты. Гэта газэта, вядома, элітарнага кірунку, папулярная ў часткі нацыянальнай інтэлігенцыі. Гэта высокапрафэсійнае, незалежнае выданьне, гэта, як справядліва адзначалася, брэнд, якому найбліжэйшым часам сто гадоў будзе, і няхай ён жыве і квітнее”.

У першай палове месяца галоўны рэдактар “Нашай нівы” атрымаў ліст за подпісам намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова, у якім гаворыцца, што гарвыканкам “лічыць немэтазгодным разьмяшчэньне газэты “Наша ніва” на тэрыторыі Менску.
XS
SM
MD
LG