Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што “пражыве і бязь дзьвюх тысячаў апазыцыянэраў”


Ігар Карней, Менск Сёньня падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна ў Санкт-Пецярбурзе беларускі лідэр заявіў, што “краіна спакойна праіснуе і без некалькі тысяч апазыцыянэраў”. На гэта Пуцін адказаў, што задаволены канструктыўнай пазыцыяй Лукашэнкі.

Гэтую заяву Лукашэнка зрабіў у адказ на пытаньне расейскага прэзыдэнта наконт таго, ці могуць аб’яднацца розныя палітычныя сілы, якія заявілі аб сабе падчас выбарчай кампаніі?

Лукашэнка ўдакладніў, што хоць у глябальных маштабах гэтыя людзі (апазыцыя) для яго важныя, але калі яны і надалей будуць займаць іншую пазыцыю, то ён, Лукашэнка, здолее ўтрымаць краіну ў сваіх руках. Паводле Лукашэнкі, робіць ён гэта дзеля таго, каб не было потым сорамна ні Расеі, ні ўсясьветнай супольнасьці.

У адказ на гэта Пуцін сказаў: яму вельмі прыемна, што ягоны беларускі калега арыентаваны на “канструктыўную працу з усімі”. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG