Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шмялеўскі: “Захад ня хоча накласьці руку на Беларусь”


Радыё Свабода “Я не лічу, што тое, што ёсьць сёньня ў Беларусі – гэта стабільнасьць”, – заявіў у інтэрвію выданьню “Wider Europe” пасол Францыі ў Беларусі Стэфан Шмялеўскі.

Шмялеўскі сярод іншага выказаў спадзяваньне, што ў Расею з часам прыйдзе разуменьне таго, што Захад ня хоча “накласьці сваю руку” на Беларусь.

“Мы зусім ня хочам, каб Беларусь стала “нашай”. Мы былі б шчасьлівыя, калі б Беларусь разьвівалася пасьпяхова, была разьвітай, адкрытай для транзыту краінай”, – адзначыў Стэфан Шмялеўскі.
XS
SM
MD
LG