Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бжазінскі: “Найважнейшым на саміце G8 будзе пытаньне Беларусі”


Радыё Свабода У інтэрвію расейскай газэце “Время новостей” амэрыканскі палітоляг, былы дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Зьбігнеў Бжазінскі зазначыў, што найважнейшым на ліпеньскім саміце “вялікай васьмёркі” будзе пытаньне Беларусі.

“Мы назіраем поўную адсутнасьць дэмакратыі ў апошняй дыктатуры Эўропы. Гэта выклікае сур''ёзную заклапочанасьць ЗША. Адначасна трывожыць нас і роля Расея, бо яна дае падтрымку Беларусі”, – сказаў у інтэрвію расейскай газэце амэрыканскі палітоляг.

На думку Зьбігнева Бжазінскага, пытаньне разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў у Эўропе мае быць пастаўлена на ліпеньскім саміце васьмёркі максымальна сур’ёзна.
XS
SM
MD
LG