Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя хоча паглядзець відэастужку падзяеў 2 сакавіка


Радыё Свабода Суд абавязаў спэцаддзел міліцыі “Алмаз” прадставіць апэратыўныя відэаздымкі падзеяў 2 сакавіка каля адзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну

Судзьдзя Надзея Равуцкая з суду Маскоўскага раёну Менску, якая разглядае адміністрацыйную справу адваката Аляксандра Казуліна Ігара Рынкевіча, пастанавіла праглядзець відэазапіс падзеяў 2 сакавіка каля аддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску. Таксама яна выклікала на сёньня, 28 красавіка ў суд “алмазаўца” Андрэя Шынкарэнку, які удзельнічаў у тых падзеях.

Нагадаем, 2 сакавіка пасьля зьбіцьця і затрыманьня Аляксандра Казуліна больш за 20 ягоных сваякоў і прыхільнікаў прыйшлі да райаддзелу міліцыі, каб даведацца пра ягоны лёс. Праз гадзіну 13 чалавек былі затрыманыя “алмазаўцамі”, у тым ліку і Ігар Рынкевіч, які спрабаваў сустрэцца з Аляксандрам Казуліным як ягоны адвакат.

Цяпер Ігару Рынкевічу пагражае да 15 сутак арышту за адміністрацыйнае парушэньне. Адвакат не прызнае сваёй віны і заяўляе, што яго моцна зьбілі міліцыянты. Сьведка “алмазавец” Цюшэўскі, які яго нібыта затрымліваў, абвяргае паведамленьні аб ужываньні сілы.

Ці прадставіць “Алмаз” відэазапіс падзеяў, што адбываліся 2 сакавіка каля аддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну. Падрабязнасьці пазьней у нашым вечаровым эфіры і на сайце "Свабоды".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG