Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў арышт Мілінкевіча і іншых палітыкаў


Радыё Свабода Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў арышт Аляксандра Мілінкевіча і іншых апазыцыйных лідэраў. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Адам Эрэлі назваў гэтыя дзеяньні абуральнымі.

(Эрэлі: ) “Гэтыя дзеяньні абуральныя і вартыя асуджэньня, і, на жаль, гэта толькі фрагмэнт ў сэрыі падобных дзеяньняў, накіраваных супраць грамадзянаў Беларусі, якія проста спрабуюць скарыстацца сваімі базавымі правамі і свабодамі. Мы асуджаем гэтыя дзеяньні і заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць атрыманых і зьняць зь іх усе абвінавачваньні”.
XS
SM
MD
LG