Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што думаюць людзі на вуліцах Менску пра "Чарнобыльскі шлях"?


Радыё Свабода, Менск Як ставяцца людзі да арыштаў арганізатараў і ўдзельнікаў учорашняга "Чарнобыльскага шляху"? Меркаваньні мінакоў сталіцы.

(Спадар: ) "Абсалютна правільна! Калі б гэты мітынг праводзіўся менавіта на тэму, што адбылася гэтая ерунда на Чарнобыльскай АЭС, – гэта адно. А тое, што выйшлі гэтыя, як назваць – адмарозкі – і пачалі гнаць на Лукашэнку – я суцэльна супраць гэтага!"

(Спадар: ) "Хай бы ехалі туды, у Чарнобыльскую зону, і там нешта такое рабілі. У Магілёўскай, Гомельскай вобласьці..."

(Спадарыня: ) "А што там адбылося наагул? Маніфэстацыя як быццам мірна праходзіла... Мы проста ехалі ўчора міма – і бачылі: спакойна людзі сабе стаялі... Што яны дрэннага рабілі? Мы проста ня ведаем. Калі ўсё была спакойна, то няма за што было іх караць. Але мы ж не былі там і ня ведаем. Калі былі нейкія агрэсіўныя эмоцыі ці фізычнае ўзьдзеяньне, нейкі гвалт, то іншая справа. Але ж не магло такога быць, мусіць. Праўда?"

(Спадар: ) "Я лічу, што гэта агонія шызафрэнічнай улады. Калі можна правесьці такую алегорыю, то ўлада пачынае зараз заціскаць гайкі гэтак моцна, – а яны і так былі заціснуты, – што яшчэ пару рухаў – і гайка сарвецца. А калі сарвецца гайка, то мэханізм увесь разбурыцца. І мне здаецца, што гэта хутка адбудзецца – бо заціскаць ужо больш няма куды."

(Спадар: ) "На маіх вачох учора "завінцілі" Вячорку. На жаль, людзі не пасьпелі яго адстаяць. Мне здаецца, гэта ўжо пачаліся "прафіляктычныя" меры, – каб даць зразумець чарговы раз нязгодным з уладай людзям, што ім ня месца ў гэтай краіне, што яны ня будуць мець тут міру і спакою. Гэта робіцца, каб запужаць, каб трымаць у тонусе страх, напружаньне грамадзтва. Каб людзі баяліся ісьці на мітынгі. Але мне здаецца, што гэта ўжо бессэнсоўна."

(Спадарыня: ) "Людзі на гэтай дэманстрацыі папросту выказвалі даніну памяці трагедыі, што адбылася дваццаць два, калі не памыляюся, гады таму. І яны мелі на гэта права – і затрымліваць іх за гэта нельга. А тое, што арыштавалі арганізатараў – маё стаўленьне да гэтага нэгатыўнае."

(Спадар: ) "Ведаеце, я ня буду адказваць на гэткае пытаньне."

(Спадар: ) "Ня ведаю, што і сказаць... Столькі людзей пацярпела... Абавязкова трэба было нешта. Нехта ж мусіць панесьці за гэта адказнасьць. Гэта ж не само зрабілася. Вінаватыя павінны адказаць урэшце."

(Спадарыня: ) "Я ведаю пра гэта толькі тое, што ўчора я не магла патрапіць дахаты, спазьнілася туды, куды мелася і... Вось так я пра гэта думаю!"
XS
SM
MD
LG