Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Amnesty International” правяла акцыю ля пасольства Беларусі ў Празе


Радыё Свабода Як мы паведамлялі, прадстаўнікі чэскай філіі міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty International” прыйшлі напярэдадні да беларускага пасольства Беларусі ў Празе, каб перадаць пэтыцыю на імя Аляксандра Лукашэнкі.

У пэтыцыі быў выказаны пратэст супраць грубага парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. У акцыі ля беларускага пасольства ў Празе ўзялі ўдзел каля 50 чалавек.

Прадстаўнікі пасольства адмовіліся прыняць пэтыцыю з рук мітынгоўцаў.

Расказвае прадстаўнік чэскай філіі “Amnesty International” Радак Дваржачак:

(Дваржачак: ) “Акцыя была афіцыйна завершаная праз тры гадзіны пасьля яе пачатку – пасьля таго, як нам не ўдалося перадаць пэтыцыю. Пасьля гэтага на ноч пад беларускай амбасадаю ў палатках засталіся пяць актывістаў “Amnesty International” – яны зноў спрабавалі сёньня раніцаю перадаць пэтыцыю ў амбасаду. А 10-й гадзіне сёньня нашым прадстаўнікам ізноў не ўдалося перадаць пэтыцыю. Пасьля гэтага мы завяршылі акцыю, укінуўшы пэтыцыю ў паштовую скрынку пасольства”.
XS
SM
MD
LG