Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Ярашук: “Улада правакуе, каб людзі выходзілі на вуліцы”


Радыё Свабода Пры гэтым, лічыць старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Аляксандар Ярашук, Лукашэнка баіцца вулічнай актыўнасьці.

(Ярашук: ) “У кожнага таталітарнага рэжыму ёсьць лёгіка свайго ўнутранага разьвіцьця. Дзеля таго, каб не пайшлі працэсы самаразбурэньня, ён мусіць закручваць гайкі. Відавочна, што вельмі непажаданага ўладзе ўчора не адбылося. Але, напэўна, як вярхі абмяркоўвалі падзеі, то гучалі аргумэнты: “А што будзе, калі мы не адрэагуем? 1 траўня яны выйдуць яшчэ раз і пасьля таксама...” Насамрэч, улада сама і правакуе, каб людзі выходзілі на вуліцы.

Я маю свае меркаваньні наконт таго, што цяпер адбываецца. І, на маю думку, няма пакуль у Беларусі сытуацыі, якая магла б выклікаць зьмены ў найбліжэйшы час. А настолькі неадэкватнае рэагаваньне на ня вельмі небясьпечныя акцыі сьведчыць, што сёньня ўжо сам Лукашэнка не валодае сытуацыяй. Ён зьяўляецца закладнікам самім жа адбудаванай сыстэмы, якая дыктуе правілы паводзінаў, у тым ліку праводзіць арышты й рэпрэсіі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG