Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

М.Грыб: “Улады помсьцяць апазыцыі за не прызнаныя Захадам выбары”


Радыё Свабода Старшыня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Мечыслаў Грыб лічыць, што на арышты лідэраў апазыцыйнага руху існуе палітычная замова.

(Грыб: ) “Улада баіцца й хоча прадэманстраваць, што тут цяпер стабільнасьць, нікому не дазволена яе парушаць. Маўляў, улада ёсьць, яна кіруе і можа асудзіць любога чалавека. Мажліва таксама, што помсьцяць за выбары. Заявілі, што перамаглі законна. Але ж помсьцяць, што гэтых выбараў не прызналі на Захадзе. Таксама за тое, што чыноўнікі апынуліся неўязнымі й сьпіс гэты будзе пашырацца. Шэраг такіх падыходаў…

Цяперашняя беларуская ўлада іншай ня будзе. Пажадаюць — абвінавацяць, захочуць — апраўдаюць. Мяркую, што ў дадзеным выпадку быў заказ. Фактычна, усе кіраўнікі найбольш уплывовых апазыцыйных партыяў за кратамі. Але ўжо вырасла новае пакаленьне людзей, якія маюць свае погляды й падыходы. Яны маюць сваю праграму, магчыма, больш радыкальную. Усіх жа не арыштуюць й не пасадзяць”.
XS
SM
MD
LG