Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэры Дэвіс: “Лукашэнку варта пільна ўгледзецца ў люстэрка”


Радыё Свабода Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс выступіў з заяваю з нагоды арышту лідэра беларускай аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

“Я сустракаўся з спадаром Мілінкевічам і быў уражаны ягонай адданасьцю сваёй краіне і мірным дэмакратычным пераўтварэньням у ёй”, – адзначыў Тэры Дэвіс.

“Вельмі прыкры і цяжкі для зразуменьня той факт, што рэжым у Менску арыштоўвае удзельнікаў мітынгу з выпадку 20-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы. Прэзыдэнту Лукашэнку варта пільна ўгледзецца ў люстэрка і нарэшце пачаць рабіць тое, што маюць рабіць прэзыдэнты ў дэмакратычных краінах – прыслухоўвацца да сваіх апанэнтаў”, – лічыць генэральны сакратар Рады Эўропы. “Тое, што вы прыслухоўваецеся да людзей, не азначае, што вы мусіце пагаджацца зь імі, але паказвае, што вы сталы палітык”, – падагульняе ў сваёй заяве Тэры Дэвіс.
XS
SM
MD
LG