Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Шульц: "Эўразьвяз павінен адказаць хутка і цьвёрда"


Радыё Свабода Кіраўнік сацыялістычнай групы Эўрапарлямэнту Марцін Шульц заявіў з нагоды арыштаў лідэраў апазыцыі ў Беларусі:

"Эўрапейскі зьвяз ня можа цярпець такой зьнявагі дэмакратыі на сваіх прыступках. Рада Міністраў павінна адказаць хутка і цьвёрда".

Віцэ-прэзыдэнт групы Ян Марынус Віерсма заявіў: "Мы заклікаем да неадкладнага вызваленьня А.Мілінкевіча і ягоных калегаў і патрабуем гарантыяў іх добрага стану".

Мы моцна абураныя 15-дзённым зьняволеньнем лідэраў апазыцыі толькі за тое, што яны ўдзельнічалі ў мітынгу. Міністры павінны вырашыць, як павялічыць ціск на Беларусь і якія дадатковыя санкцыі могуць быць уведзены дзеля таго, каб дэмакратыя магла разьвівацца, а голас апазыцыі – гучаць".
XS
SM
MD
LG