Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: ці паедуць беларусы адпачываць у Эгіпет?


Радыё Свабода, Менск Падчас тэракту на эгіпецкім курорце Дагаб 24 красавіка загінуў жыхар Менску Аляксандар Шлык. У тэракце ў Нью-Ёрку, падчас захопу тэатральнага цэнтру ў Маскве таксама загінулі беларусы. Аляксандар Шлык стаў трэцяй ахвярай тэрактаў па-за межамі Беларусі. Ці паўплывае трагедыя на выбар месцаў адпачынку беларусамі?

(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі Вы, што ў курортных месцах адбываюцца выбухі, і загінуў беларус у Эгіпце?”

(Дзяўчына: ) “Так, чула”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці паўплывае гэта на выбар Вамі месца адпачынку?”

(Дзяўчына: ) “Думаю, што так”.

(Спадар: ) “Два гады не адпачываў, а калі адпачываю — то ў Беларусі. Так складваюцца абставіны”.

(Карэспандэнтка: ) “Тое, што далёка, Вас ня вельмі хвалюе?”

(Спадар: ) “Я перажываю, перажываю! Вось учора Шлях быў, я перажываў, гадавіна Чарнобылю была — гэта мяне болей хвалюе”.

(Дзяўчына: ) “Так, канечне, мы выбіраем больш спакойныя месцы”.

(Карэспандэнтка: ) “Вы – супрацоўнік турагенцыі. Ці паўплывае гэты выпадак на колькасьць турыстаў? Ці будуць людзі больш асьцярожныя ў выбары месцаў адпачынку?”

(Супрацоўнік турагенцыі: ) “Як паказвае практыка, не”.

(Карэспандэнтка: ) “Былі раней тэракты ў Турцыі, Эгіпце. Беларусы гэтага ня вельмі баяцца?”

(Супрацоўнік турагенцыі: ) “Беларусы, расейцы — не”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці паўплывае гібель беларуса ў Эгіпце на Ваш выбар месца адпачынку?”

(Спадарыня: ) “Я думаю, што не. Бо людзі схільныя не прымаць на свой рахунак небясьпечныя сытуацыі. Усе думаюць, што зь імі такога ня здарыцца”.

(Спадар: ) “Думаю, што не. Як пашанцуе...”

(Дзяўчына: ) “Я думаю, не. Гэта выпадковасьць, якая магла адбыцца дзе заўгодна, калі заўгодна і з кім заўгодна”.

(Спадар: ) “Не, абсалютна. Ня езьдзіў у Эгіпет і не зьбіраюся. Адпачываю звычайна ў Прыбалтыцы альбо ў Эўропе”.

(Спадар: ) “Канечне! Я чалавек разумны, выбіраю адпачынак бясьпечны перш за ўсё. Таму ў Эгіпет у гэтым сэзоне я адназначна не паеду. Думаю, мае сябры зробяць тое ж самае”.

(Спадар: ) “З чалавекам можа здарыцца ўсё што заўгодна. Адзінкавыя выпадкі не вырашаюць для чалавека нічога. Дзе добра, туды і паедзем”.

(Карэспандэнтка: ) “А дзе Вы звычайна адпачываеце?”

(Спадар: ) “У Беларусі. Беларускія мясьціны самыя прыгожыя. Палесьсе, Нарач. Супэр!”

(Спадарыня: ) “Гэта вельмі моцна паўплывае. Гэтыя тэракты — проста жах. Канечне, ня хочацца туды ехаць, калі там такое адбываецца. Лепш адпачыць у Беларусі альбо ў бліжэйшых рэгіёнах”.

(Спадар: ) “Я на адпачынак ня ежджу гадоў дзесяць, так што наўрад ці”.

(Спадарыня: ) “Не, не паўплывае. Сьмелая я дзяўчына проста!”

(Спадарыня: ) “Ускосна, магчыма. Таму што кошты маюць значэньне, камфорт. У нас сямейны адпачынак звычайна. Але гэта ўлічвацца будзе. Адназначна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG