Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыя на арышты: беларускія ўлады займаюцца “нецывілізаванай палітыкай”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Як камэнтуюць арышт Аляксандра Мілінкевіча і іншых лідэраў беларускай апазыцыі ў Эўропе?

Кіраўнік дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах Беларусі Богдан Кліх ад імя дэлегацыі распаўсюдзіў афіцыйную заяву, у якой гаворыцца, што дэлегацыя “рашуча асуджае арышты апазыцыйных палітыкаў-арганізатараў Чарнобыльскага шляху”.

“Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх арыштаваных і затрыманых. Такія захады ўладаў сьведчаць аб тым, што Беларусь гэта насамрэч апошні дыктатарскі рэжым у Эўропе, які ізалюе краіну ад усяго сьвету. Улады Беларусі павінны панесьці ўсю адказнасьць за гэтыя дзеяньні супраць грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйных лідэраў і іх павінен спаткаць моцны адказ міжнароднай супольнасьці”, – гаворыцца ў заяве.

Ад імя дэлегацыі Богдан Кліх зьвярнуўся да Эўрапейскай камісіі з заклікам рашуча адрэагаваць на арышты апазыцыянэраў.

Між тым прадстаўніца офісу Эўракамісіі ў замежных справах Эма Удвін паведаміла нашаму радыё наступнае:

(Удвін: ) “Мы працягваем уважліва сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі пасьля выбараў. Мы заклапочаныя асабліва тым, што адбываецца апошнімі днямі. Канешне, мы асуджаем арышты людзей за палітычныя погляды і яшчэ раз заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць апазыцыйных актывістаў”.

Спадарыня Удвін адзначыла, што пытаньне аб захадах Эўразьвязу з гэтай справе будзе вырашацца ў часе наступнай сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў аб’яднанай Эўропы.

У сваю чаргу Андрэс Хэркель, старшыня падкамітэту ПАРЭ ў справах Беларусі, заявіў Радыё Свабода, што беларускія ўлады займаюцца “нецывілізаванай палітыкай”.

(Хэркель: ) “Мой камэнтар вельмі нэгатыўны, бо арышты палітычных апанэнтаў гэта нецывілізаваны мэтад палітыкі, але ён, на жаль, ужо стаў традыцыяй у Беларусі. Раней арыштоўвалі актывістаў апазыцыі, а цяпер ужо і лідэра – гэта сьведчыць пра ўзмацненьне рэпрэсіяў. Гэта палітычна матываваная і незаконная акцыя супраць палітычных апанэнтаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG