Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёўскі актывіст шостыя суткі галадае за кратамі


Радыё Свабода Намесьнік старшыні магілёўскай арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў шостыя суткі трымае галадоўку ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Стан здароўя галадоўніка нармальны, паведаміў у тэлефоннай гутарцы дзяжурны міліцыянт. Паводле яго, спадар Салаўёў за гэты час не зьвяртаўся па мэдычную дапамогу. Ён утрымліваецца на агульных з усімі адміністрацыйна асуджанымі ўмовах.

Жонка Салаўёва Надзея паведаміла, што днямі муж прасіў перадаць яму тэкст дакладу Адрыяна Сэвэрына ў пытаньнях стану правоў чалавека ў Беларусі. Міліцыянт, пагартаўшы даклад, сказаў, што неабходна спачатку дэталёва азнаёміцца з тэкстам. Колькі будзе доўжыцца праверка й ці будзе вернуты даклад, міліцыянт не ўдакладніў.

Зьміцер Салаўёў быў затрыманы ўвечары 21 красавіка. У ізалятары, куды яго даставілі па затрыманьні, ён абвясьціў галадоўку. Рашэньнем Ленінскага суду Магілёва па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве, нецэнзурнай лаянцы й непадпарадкаваньні міліцыянтам ён быў пакараны 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.
XS
SM
MD
LG