Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаго з дэпартаваных украінцаў памежнікі зьнялі зь цягніка


Радыё Свабода Беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка аднаго з трох дэпартаваных учора за ўдзел у Чарнобыльскім шляху грамадзянаў Украіны, сябра арганізацыі "Студэнцкае брацтва" Макара Гераскевіча.

Яны правялі вобшук, знайшлі ў яго зялёную майку, фотаапарат і флэш-карту са здымкамі з учорашняга Чарнобыльскага шляху. Напрыканцы дня стане вядома, ці будзе разглядацца ў судзе ягоная справа.
XS
SM
MD
LG