Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Аляксандар Мілінкевіч (абноўлены)


Радыё Свабода Лідэр аб''яднанай апазыцыі А.Мілінкевіч затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. З улікам таго, што затрыманыя В.Вячорка, С.Калякін і А.Бухвостаў, можна меркаваць, што А.Мілінкевічу могуць прад''явіць абвінавачаньне ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця ад вул.Янкі Купалы да Акадэміі навук.

Нагадаем, учора Кастрычніцкая плошча была перакрытая, і супрацоўнікі міліцыі самі заклікалі людзей прайсьці да Акадэміі навук. Людзі пайшлі па праспэкце са сьцягамі, што паводле міліцыянтаў, зьяўляецца арганізаваным несанкцыянаваным шэсьцем.

Цяпер А.Мілінкевіч, А.Бухвостаў і С.Калякін знаходзяцца ў будынку Першамайскага суду. Паколькі з гадзіны да другой у судзе абедні перапынак, разгляд іх адміністрацыйных справаў пачнецца пасьля 14-й гадзіны. Апазыцыянэры лічаць, што іх затрыманьне ёсьць спробай прадухіліць маючую адбыцца акцыю 1 траўня супраць прымусовай кантрактнай сыстэмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG