Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бухвостава і Калякіна дапытваюць у Першамайскім РАУС


Радыё Свабода, Менск Затрыманыя сёньня раніцай кіраўнік Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і адзін з прафсаюзных лідэраў Аляксандар Бухвостаў знаходзяцца ў Першамайскім раённым ўпраўленьні ўнутраных справаў Менску. Як паведаміў па тэлефоне спадар Бухвостаў, паводле дадзеных на 11.00 ідзе допыт Сяргея Калякіна, пасьля чаго на яго будзе складзены пратакол.

Сьледам падобных дзеяньняў Аляксандар Бухвостаў чакае ў адносінах да сябе. Як лічыць палітык, ім будзе інкрымінаваны “актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу” 26 красавіка. Аляксандар Бухвостаў не выключае, што складаньне пратаколу прычыніцца да далейшага суду над імі.

Сяргей Калякін і Аляксандар Бухвостаў былі затрыманыя сёньня а 9-й раніцы, калі на запрашэньне кіраўніктва Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менску зьявіліся туды нібыта дзеля ўдакладненьня пытаньняў з правядзеньнем акцыі апазыцыі 1 траўня.
XS
SM
MD
LG