Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы дэпартавалі трох украінскіх студэнтаў, затрыманых учора


Радыё Свабода, Менск Трох затрыманых у часе Чарнобыльскага шляху грамадзянаў Украіны дэпартавалі ўначы на тэрыторыю Ўкраіны. Сярод затрыманых быў непаўнагадовы студэнт. Усе трое зьяўляюцца сябрамі ўкраінскай моладзевай арганізацыі "Студэнцкае брацтва".

Нагадаем, што некалькі сяброў гэтай арганізацыі ўжо адбывалі пакараньне ў часе выбарчай кампаніі – яны прысутнічалі на сустрэчах А.Мілінкевіча з выбаршчыкамі, пад час якіх і былі затрыманыя.

На Чарнобыльскім шляху было каля дзясятка прадстаўнікоў "Студэнцкага брацтва" – яны трымалі ўкраінскія сьцягі. Гэта прыцягнула ўвагу спэцназаўцаў. Некалькі чалавек з гэтай арганізацыі яшчэ застаюцца ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG