Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 сьвечак памяці былі запалены ў ходзе флэш-мобу ў Бабруйску


Радыё Свабода Намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў Бабруйску Сяргей Глушко загадаў міліцыянтам згасіць сьвечкі памяці па ахвярах чарнобыльскае катастрофы, а дэпутата бабруйскага гарсавету Алеся Чыгіра папярэдзіў пра ягоную адказнасьць за арганізацыю несакцыянаванага мітынгу.

100 сьвечак памяці былі запалены ў ходзе флэш-мобу ля капліцы Мінскіх могілак у Бабруйску. У акцыі ўдзельнічала блізу 40 чалавек. Са слоў Алеся Чыгіра, ён не арганізоўваў флэш-мобу. Людзі сабраліся на традыцыйным для такіх мерапрыемстваў месцы. Калі ж прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці дык будзе ганарыцца, тым што стаў на чале самаарганізаванай супольнасьці, зазначыў сп. Чыгір.

Каб паскорыць выкананьне загаду свайго начальніка міліцыянты пачалі таптаць сьвечкі нагамі. Паводле сьведак, гэта выклікала абурэньне ня толькі непасрэдных удзельнікаў акцыі, але і простых мінакоў.
XS
SM
MD
LG