Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух украінскіх актывістаў "Нацыянальнага альянсу" не пусьцілі ў Беларусь


Радыё Свабода Украінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны альянс”, вядомая сваім неабыякавым стаўленьнем да падзеяў у Беларусі, прыняла заяву, якая тычацца ўчорашняга інцыдэнту на ўкраінска-беларускай мяжы.

Тады беларускія мытнікі ня ўпусьцілі на тэрыторыю Беларусі двух актывістаў “Нацыянальнага альянсу”, якія накіроўваліся на акцыю “Чарнобыльскі шлях” у Менску. Беларускія мытнікі матывавалі свой учынак тым, што хлопцы ня маюць дастаткова грошай для ўезду ў Беларусь. У заяве сьцьвярджаецца, што беларускія ўлады ставяцца з асьцярогай да маладых украінцаў таму, што бачаць у іх “экспарцёраў рэвалюцыі”.
XS
SM
MD
LG