Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Класкоўскі: на мітынгу дамінуюць лёзунгі пра "палітычны Чарнобыль"


Радыё Свабода Ці стаў сёньняшні “Чарнобыльскі шлях” сэнсавым працягам падзей “гарачага тыдня” 19-25 сакавіка? На гэтае пытаньне адказвае рэдактар аналітычнага бюлетэню інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі, які прысутнічае на мітынгу каля Акадэміі навук.

(Класкоўскі: ) "Пакуль што тут, ля Акадэміі навук, толькі пачалася актыўная фаза мітынгу і, відаць, рана рабіць канчатковыя высновы. Варта, аднак, зазначыць, што мітынг даволі шматлюдны, гэта значыць, што яшчэ ня згас імпэт, выкліканы электаральнай кампаніяй. Шмат моладзі, студэнтаў, якія прыйшлі сюды, нягледзячы на рызыку. Зараз выступае Зьміцер Дашкевіч, які знаходзіцца пад крымінальным перасьледам, і ягоны выступ, здаецца, знаходзіць водгук.

Настрой людзей такі, што дамінуюць лёзунгі пра "палітычны Чарнобыль". Гэтая мэтафара сёньня тут вельмі папулярная, і сёньняшняя дата – толькі нагода, каб выказаць нязгоду з афіцыйнымі вынікамі выбараў, зацьвердзіць, што грамадзянская супольнасьць няскораная.

У паветры лунае зараз пытаньне – што могуць прапанаваць лідэры апазыцыі? Сёньня, наколькі я ведаю, Аляксандар Мілінкевіч павінны дэкляраваць асноўныя прынцыпу руху "За Свабоду". Пасьля гэтага будзе доўгі пэрыяд тлумачальнай працы, бо так ці інакш хваля гэтай актыўнасьці часова згасьне і шмат будзе залежыць ад таго, наколькі пераканаўча давядуць гэтую ідэю шырокага руху да людзей лідэры апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG