Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мітынгоўцы прагаласавалі за стварэньне міжнароднага суду ў справе зьніклых


Радыё Свабода, Менск Некалькі хвілінаў таму вядучы мітынгу даў слова намесьніку БСДГ Анатолю Ляўковічу, той перадаў вітаньні ад А.Казуліна. Раней на мітынгу выступіла Л.Гразнова, якая прапанавала стварыць міжнародны суд, які будзе дасьледаваць зьнікненьні беларускіх апазыцыянэраў. Удзельнікі прагаласавалі за стварэньне такога суду.

Пасьля таго, як прывезьлі і падключылі гукаўзмацняльную апаратуру, каля галоўнага будынку Акадэміі навук распачаўся мітынг. Пасьля выступу палітычных дзеячаў прамаўляў акадэмік Іван Нікітчанка, які зьвярнуў увагу прысутных на тое, што ўлады працягваюць замоўчваць наступствы аварыі ў Чарнобылі. Пра гэта ж казаў і Вінцук Вячорка.

У мітынгу удзельнічае каля 10 тысячаў чалавек.

Пакуль нічога не вядома пра лёс Анатоля Лябедзькі, чый мабільны тэлефон ужо некалькі гадзінаў не адказвае.

У Чарнобыльскім шляху ўдзельнічаюць 10 прадстаўнікоў Украіны

19:35

Каля Акадэміі Навук адбываецца мітынг. Людзі выступаюць адзін за адным. Гаварылі прадстаўнікі ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы.Яны прапанавалі аб''яднацца ў адну грамадзкую арганізацыю, каб бараніць свае правы.

На мітынгу прысутнічаюць прадстаўнікі ўкраінскай арганізацыі "Студэнцкае брацтва". Адзін зь іх – Юры Сідарэнка, студэнт Кіева-Магілянскай акадэміі:

(Сідарэнка: ) "Студэнцкае брацтва падтрымлівае гэтую акцыю. Такія падзеі зьвязваюць украінскую і беларускую моладзь, якая стаіць поплеч за тое, каб мы ўжо ніколі не зазналі такой бяды. Украіна з вамі, мы вас падтрымліваем".

Адна частка людзей кажа, што ня трэба нікуды рухацца – выглядае, што на Бангалор ніхто ня хоча ісьці. Другая частка мітынгоўцаў будзе чакаць, як будуць разьвівацца падзеі. Міліцыі ўжо амаль не відаць, на ганку Акадэміі Навук стаяць людзі ў цывільным, каля дзясятку міліцыянтаў стаяць удоўж дарогі. А.Мілінкевіч яшчэ не выступаў.
XS
SM
MD
LG