Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльская акцыя адбываецца і ў Віцебску


Радыё Свабода А 18.00 гадзіне на плошчы 1000-годзьдзя ў Віцебску пачалася акцыя “За новую Беларусь без Чарнобыля”, ініцыятарамі якой выступілі аб’яднаныя дэмакратычныя сілы гораду.

Пра акцыю было абвешчана загадзя, таму на плошчу разам з бацькамі прыйшло й шмат дзяцей, якія прынесьлі свае малюнкі на чарнобыльскую тэму.

Тыя, хто прыйшоў без малюнкаў, атрымалі паперу, фарбы, каляровыя алоўкі і малююць тую Беларусь, якую яны сабе ўяўляюць без наступстваў чарнобыльскай аварыі.

Віцебскія прадпрымальнікі падрыхтавалі прызы для пераможцаў мастацкага конкурсу. Напрыканцы акцыі ў памяць пра ахвяраў аварыі і пацярпелых яе ўдзельнікі і прысутныя запаляць 20 сьвечак.

Жалобны вянок з запаленымі сьвечкамі пусьцілі сёньня па Дзьвіне прадстаўнікі БСДП Грамада і проста неабыякавыя жыхары гораду. На стужцы на вянку было напісана: “Атамным салдатам Чарнобылю — ад нашчадкаў атамных салдатаў”.
XS
SM
MD
LG